Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

тупы, разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы.

абалда ж. 'ёлупень і балда' — Стол. (ТС),
аблудны прым., блудлівы прым. — Жытк. (ТС),
аболтус м. 'тупіца і лодар' — Навагр. (ЖС),
абух м. 'беспамятлівы, няздольны' — Лаг., Круп. (Мат. мен.-мал., Варлыга),
абухаваты прым. 'тупы, нездагадлівы' — Лаг. (Варлыга),
аглабіна м. і ж. — Гом. р. (НЛГ),
агламоза прым. — Лаг. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
астакал м. (астэкал) 'зусім някемлівы' — Гор. (Мат. Маг.),
асталоп м. 'тупы дурыла, няспрытны' — Мёр., Лаг., усх.-маг. г. (З нар. сл., Бялькевіч, Варлыга),
балбешка ж. 'дурны і тупы' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
балван м. 'тупы і дурны' — Віц. р., паўн.-зах. з. (СПЗБ, З нар. сл., Каспяровіч, Шатэрнік),
балванюга м. і ж. — Віц. (Каспяровіч, Насовіч),
балванэска н. — Драг. (НС),
балвешка ж. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
балдавешка ж. — Чэрв. (Шатэрнік),
балдэс м. — Мсцісл. (Юрчанка),
баўкун м. 'балван, недарэка' — Жытк. (ТС),
баўтрук м. 'тупы, някемлівы' — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
безгалоўны прым. 'не здатны да разумення' — Маз. (ГЧ),
бездар м. 'няздольны ні на што' — Гом. р. (НЛГ),
беспанятлівы прым. 'някемлівы, тупы' — Жытк. (ТС),
беспрыцямны прым. 'які не разумее, не кеміць — Віц. р. (Каспяровіч, Насовіч),
боўдзіла н. 'тупы, неразумны, балда' — Смарг., Чэрв. (Шатэрнік, Станкевіч),
боўдур м. 'дурань, тупіца' — Слон. (ЖНС),
булавешка ж. — Ваўк. (Мат. Гарадз.),
буйда м. і ж. — Стол. (ТС),
буйла м. і ж. 'дурань, да крайнасці тупы' — Мёр. (З нар. сл.),
бутрыла м. і ж. 'няцямкі, тупы' — Лаг. (Варлыга),
бязмозкаваты прым. 'тупы і дурны' — Мсцісл. (Юрчанка),
вылупень м., вылупля м. і ж. 'з тупым паглядам' — Мсцісл. (Юрчанка),
глума м. і ж., глумак м., глумачка ж. 'абмежаваны і тупы' — Смарг. (Станкевіч),
гамылкаваты прым. 'няспрытны, тупы, някемлівы' — Кам. (ЖНС),
даўбала м. і ж. 'тупы, някемлівы' — Гарадз. (Цыхун),
даўбалоб м. 'дурнаваты, але ўпарты' — Мсцісл. (Юрчанка),
даўбалобы прым. 'тупы і ўпарты, дурань' — Мсцісл. (Юрчанка),
даўбель м. 'тупы, няздатны' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
даўбень м. — Мсцісл., Жытк. (ТС, Юрчанка, Насовіч),
даўбешка ж. 'тупы, няздатны' — Пух., Мсцісл., Лоеў., Жытк., Зах.-бран. р. (СЦБ, ТС, Юрчанка, Янкова, Растаргуеў, Насовіч),
даўбня ж. — Чэрв., Слаўг., Мсцісл., Чач. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Насовіч, Мат. апыт.),
даўбяла м. і ж. 'дурнаваты і тупы' — Чэрв., (Шатэрнік),
доўбяла м. і ж. 'абмежаваны, тупы' — Гарадз. р., Драг. (НЛ, СРЛГ),
дзёўбала м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дзяўбачына м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
дзяўбаваты прым. 'незнаходлівы' — Ашм. (Сл. Гарадз.),
доўбня ж. 'тупіца' — Чэрв., (Шатэрнік),
дубас м. — Навагр. (НС),
дубіна м. і ж. 'непаваротлівы, някемлівы, няздатны' — Гл. (Янкоўскі),
дурдола м. і ж. 'дурыла, балван' — мясц. (Насовіч),
ёлуп м., ёлупень м. 'тупы разявака' — Лаг. (Варлыга),
лапыра м. і ж. 'някемлівы' — Лаг. (Варлыга),
лататуй м. 'дурань, тупіца' — Мсцісл. (Юрчанка),
надаўбень м. — Пін. (НЛ),
надурэй м. — Драг. (НЛ),
негінта м. і ж. 'няздольны' — Стол. (ТС),
незгамэзны прым. 'няздольны' — Бераст. (Сл. Гарадз.),
непавадзь м. і ж. 'някемлівы, нясмелы' — Лаг. (Варлыга),
непанёмісты прым. 'не разумее' — Віц. р. (Каспяровіч),
непанятлівы прым. 'не здольны зразумець' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
няздатны прым. 'няздольны' — Віц. р. (Каспяровіч),
няздольны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
неразумека прым. 'тупы і някемлівы' — Гом. р. (НЛГ),
несмысель м. 'неразважлівы, тупы' — мясц. (Насовіч),
някемкі прым. 'незнаходлівы' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
нолік м. 'някемлівы' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
няроздаўбень м. 'няздольны думаць' — Лоеў. (Янкова),
нярознак м. 'няздатны' — Драг. (ДСБ),
няцямкі прым. 'някемлівы, не ўсведамляльны' — Віц. р., Маг. р. (Каспяровіч, Насовіч),
няцямлівы прым. 'не здольны хутка ўсвядоміць' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
нецямушчы прым. 'някемлівы, нездагадлівы' — Стол. (ТС),
пантухлёўка ж. 'бяздумная, непаважная' — Мсцісл. (Юрчанка),
пацяўпешка м. і ж. 'тугадумны, някемлівы' — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
пуц м. 'тугадум' — Клецк. (НЛ),
спусцік м. 'някемлівы' — Лоеў. (Янкова),
стаўбан м. 'балван, тупіца' — мясц. (Насовіч),
статуй м. — Мсцісл. (Юрчанка, Насовіч),
стаўбень м., стаўбеня м. — мясц. (Насовіч),
стаўдыр м. 'упарты, тупы' — Гарадз. р. (СРЛГ),
туебень м. 'дурань, тупіца' — Чач. (Мат. апыт.),
тумак м. 'абмежаваны па разважлівасці' — Бял. (Яўсееў),
тупак м. 'няздатны да навучання' — Гарадз. р. (СРЛГ),
тупень м. 'тупіца' — мясц. (Насовіч),
тупіла м. і ж. 'тупы, няздатны' — Мсцісл. (Юрчанка),
тупіца м. і ж. — мясц. (Мат. апыт.),
тупы прым. — мясц. (Мат. апыт.),
турман м. 'неразвіты, няздольны' — Мсцісл. (Юрчанка),
упорыня м. і ж. 'тупы, упарты' — Мсцісл. (Юрчанка),
халда ж., халдзей м. 'тупаваты, някемлівы' — Мсцісл., Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Мат. апыт.),
цярэпа м. і ж. 'някемлівы' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
шалапаты прым. 'някемлівы' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019