хітры, вынаходлівы, умелы, дасціпны, лоўкі.

банкруцель м., банкруцелька ж. 'лаўкач, лаўкачка' — мясц. (Насовіч),
башкавіты прым. 'лоўкі і кемлівы' — Гом. р. (Мат. Гом.),
віж м. 'скрытны хітрэц' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
віжаваты прым. 'хітры, скрытны' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.),
віжал м. 'скрытны хітрун' — Бяроз. (ДСБ),
востры прым. 'хітры, пранырлівы' — Чэрв. (Шатэрнік),
вужовіна ж. 'хітрая праныра' — Івац. (ДСБ),
выжла м. і ж. 'хітры і пранырлівы' — Карэл., Івац. (Сл. Гарадз., ДСБ),
дагадлівы прым. 'кемлівы, здагадлівы, разліковы' — Гарадз. р. (Мат. Гарадз.),
дагадчывы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
дамыслівы прым. 'здагадлівы, разліковы' — мясц. (Насовіч),
дасціпны прым. 'вынаходлівы' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
дацюклы прым. 'дасціпны, цікаўны' — Кобр. (ЖНшС),
дацоклы прым. 'хітры, дошлы' — Смален. р. (Дабравольскі),
дука м. і ж. 'разумнік, хітруга' — Мсцісл. (З нар. сл.),
здагадлівы прым. 'спрытны, праніклівы' — Лаг., Светалгор. (Мат. дыял. сл.),
змыслы прым. 'кемлівы, разважлівы' — Дзярж., Слон. (НЛ, Н. сл-сць),
зраклівы прым. 'прадбачлівы' — Бял. (Яўсееў),
зуй м. 'хітрун' — Віц. р. (Каспяровіч),
журман м. 'хітрун' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
лукавец м. 'скрытны хітрун' — Жытк. (ТС),
лукавы прым. 'хітры і няшчыры' — Жытк. (ТС),
лахамудры прым 'разумны, хітры' — Мсцісл. (Юрчанка),
мудрагель м. 'выдумлянік і хітрун' — мясц. (Насовіч),
мудры м. 'хітры, мудрагелісты' — Віц. р. (Каспяровіч),
находчывы прым. 'вынаходлівы' — Мсцісл. (Юрчанка),
падзямельнік м. 'хітры, скрытны вырванец' — Лаг. (Варлыга),
памысны прым. 'кемлівы, вынаходлівы' — Стаўбц. (Мат. мен.-мал.),
прайдоха м. і ж. 'хітры, вушлы' — Гарадз. р. (СРЛГ),
пракурат м. 'хітрун, праныра' — мясц. (Насовіч),
прамудры прым. 'вельмі хітры' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
праніклівы прым. 'глыбокі і ўважлівы' — мясц. (Станкевіч),
прыцямлівы прым. 'прыкмячальны' — мясц. (Насовіч),
разумец м. 'хітрун, разумнік' — Гл., Шкл., Мсцісл. (Мат. маг., Янкоўскі, Юрчанка),
разумнік м. 'мудрагелісты хітрун' — Гарадз. р., усх.-маг. г. (Мат. Гарадз., Бялькевіч),
разумок 'мудрагелісты' — Мсцісл. (Юрчанка),
распракудзісты прым., распракудлівы прым. 'вельмі хітры і пранырлівы' — Мсцісл. (Юрчанка),
саракавумец м. 'вельмі хітры' — Смален. р. (Дабравольскі),
увёрткі прым. 'кемлівы і хітры' — Лаг. (Мат. мен.-мал.),
філют м. 'хітрун', філютка ж., філютэрка 'хітрая, падманлівая асоба' — мясц. (Насовіч),
хітраванец м. — Бых. (Мат. Маг.),
хітраваннік м., хітраванніца ж. 'той, хто хітруе' — Мсцісл. (Юрчанка),
хітрамудры прым. 'занадта хітры' — Мсцісл. (Юрчанка),
хітрач м. 'хітрун' — Гом. р. (НЛГ),
хітрок м. — Жытк. (ТС),
хітруга м. і ж. — Слаўг. (Н. сл-сць),
хітруля м. і ж. 'надта хітры' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
хітрун м., хітруння ж. — Гл., Мсцісл., Чач., Кобр. (ЖНшС, Янкоўскі, Юрчанка, Мат апыт.),
хітруня ж. — Гом. р. (НЛГ),
хітрусь м. 'хітрун' — Зэльв., Гарадз. р. (Н. сл-сць, СРЛГ),
хітруха ж. 'хітрая жанчына' — Смарг., Чач. (Станкевіч, Мат. апыт.),
хітры прым. — Гл., паўн.-зах. з., Стол., Смарг., Віц. р., Чэрв. (СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Шатэрнік, Дабравольскі, Станкевіч),
хітрына м. і ж. 'вялікі хітрун' — Мсцісл. (Юрчанка),
хітрыца ж. 'хітрая жанчына' — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
хітрэц м., хітрун м., хітруха ж., хітруга м. і ж., хітроня м. і ж. 'хітры чалавек' — Мёр., Мсцісл., Гл. (Н. сл-сць, Янкоўскі, Юрчанка),
шчэбны прым. 'хітры' — Гарадз. р. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць