ашчадны, якому ўласціва ашчадлівасць; эканомны.

ашчадны прым. — Смарг. (Станкевіч),
ашчодны прым. — Віл. (НЛ),
ашчэдны прым. — Лаг. (Варлыга),
ашчэндны прым. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
ашчэзны прым. — Віц. р. (Станкевіч),
зборлівы прым. — Стаўб. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
зборны прым. — Навагр. (Сл. Гарадз.),
сцісклы прым. — Мядз. (Н. сл-сць),
сцісклівы прым. — Лаг. (Варлыга),
расчотны прым. — Лоеў. (Янкова),
аканомны прым., аканамісты прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка, Насовіч),
аканом м., аканомка ж., аканомнік м., аканомніца ж. — усх.-маг. р., Чач. (Юрчанка, Мат. апыт.),
іканомны прым., іканом м. — мясц. (Насовіч),
запаслівы прым. — Чэрв. р., Чач. (Шатэрнік, Мат. апыт.),
запны прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
сціслы прым. ‘які жыве сціпла, ашчадна, з разлікам' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць