выдумшчык, той, хто выдумляе што-н.

выдумляльнік м., выдумляльніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
прыдумліваннік м., прыдумліванніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
выдзелываннік м., выдзелыванніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
мудроўшчык м., мудроўшчыца ж. — усх.-маг. р., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
мудрагелка ж. — мясц. (Станкевіч),
умудраннік м., умудранніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
вымудронік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
чудак м., чудачка ж., чудзіла м. і ж. — Гарадз. р., Зэльв. (СРЛГ, Н. сл-сць),
выгар м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
кашаплёт м. перан. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
хлуса м. і ж. — Смарг. (Станкевіч),
вабражайла м. і ж. — Бял. (Яўсееў),
сапасацель м. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
прочвара ж. — Драг. (З нар. сл.),
прачвара м. і ж. — Стаўб. (ЖС),
вытвараннік м., вытваранніца ж., вытвора м. — усх.-маг. р. (Мат. дыял. сл., Юрчанка),
утвараннік м., утваранніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
прыстаўляннік м., прыстаўлянніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
каламшэннік м., каламшэнніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
калаброд м. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
штукач м. — Лаг. (Варлыга),
штукант м. — Гл. (Янкоўскі),
вычварака м., вычварэнь м. — Лаг. (Варлыга),
ляйда м. і ж. груб. 'выдумшчык, падманшчык' — Свісл. (Сл. Гарадз.),
пракуда м. 'смяшлівы, выдумшчык' — мясц. (Станкевіч),
дзівачнік м., дзівачніца ж. 'выдумшчык несуразіцы' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць