крыклівы, той, які многа крычыць ці той, хто ахвочы да спрэчак.

крыкун м., крыкуха ж. — Чач., Вет., Валож., Пол. (СЦБ, Мат. Гом., НЛ, Насовіч, Мат. апыт.),
крыклівец м. — Клецк. (НЛ),
крыкліўка ж. — Лоеў. (Янкова),
крыклівы прым. — Браг., Лоеў., Чач. (ГЧ, Янкова, Мат. апыт.),
крыксун м., крыксуха м. і ж. асудж. — Нясв., Смал., Лід., Зэльв., Смарг., Мёр., Лаг., Мсцісл. (СЦБ, Мат. мен.-мал., Мат. Гарадз., З нар. сл., Сцяцко, Яўсееў, Насовіч, Станкевіч, Варлыга),
крыксуля м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
крыкса м. і ж. — Лаг., Мсцісл. (Варлыга, Яўсееў),
крэкса ж. — Драг. (НЛ),
крыксівы прым. — Бяроз. (ДСБ),
гарлаты прым. — Уздз., Стаўб., Гл., Клецк. (СЦБ, НЛ, Янкоўскі),
гарланісты прым. — усх.-маг. р., Смален. р. (Юрчанка, Растаргуеў, Станкевіч),
гарлапісты прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
гарлач м. — усх.-маг. р., Гарадз. р., Клецк., Гл. (Мат. Маг., Мат. Гарадз., ЖНшС, НЛ, Цыхун, Янкоўскі),
гарлан м. — Стол., Жытк. (ТС, Станкевіч),
гарлапан м. — Жытк., Смарг., Смален. р. (ТС, Растаргуеў, Станкевіч),
гарладзёр м. — мясц. (НЛГ),
рататы прым. — Жытк., Нараўл. (ТС, Мат. Гом.),
лямянтуха ж. — Жытк. (ТС),
лямантлівы прым. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
лопацень м., лапанда м. і ж. зняважл. — Лаг. (Варлыга),
лапатуха ж. — Стол. (ТС),
равун м. — Жытк. (ТС),
раўло н. груб. — Мёр. (З нар. сл.),
рэвала н. — Лоеў. (Янкова),
раўлівы прым. груб. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
зявайла м. і ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
зяўлаты прым. — мясц. (НЛГ),
зяўласты прым. — (НЛГ, Насовіч, Станкевіч),
зявасты прым. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
разявісты прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
звягун м., звяга м. і ж., звягала м. і ж., звяглы прым. перан., жвяглы прым. перан. — Мсцісл. (Юрчанка),
гарканнік м., гарканніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
раўбач м., раўгач м. — Гарадз., Маст. (Сл. Гарадз.),
галдзей м., галдзейка ж. — Бял. (Яўсееў),
зыкун м. неадабр. — Малад. (СЦБ),
галагут м. перан. — Петр. (З нар. сл.),
галайда м. і ж. — Жытк. (ТС),
лехаўка (пра крыклівую жанчыну) ж. зневаж. — Пух. (СЦБ),
табала м. і ж. ‘недарэка, звягала, што лаецца і крычыць' — Лаг. (Варлыга),
тарала м. і ж. зняваж. 'асоба, якая моцна крычыць і лаецца без патрэбы' — Лаг. (Варлыга).

Паведаміць пра недакладнасьць