настойлівы, той, хто рашучы ў дасягненні сваёй мэты, свайго жадання.

настойчавы прым. — Пух. (СПЗБ),
уедны прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
пунтовы прым. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
упора м. і ж., упорнік м. — мясц. (Насовіч),
упорына м. і ж. — Верхнядзв. (Шаталава),
упорлівы прым., упорчывы прым. — Чач. (Насовіч, Мат. апыт.),
дабітны прым. — Стаўб., Чач. (Мат. мен.-мал., Мат. апыт.),
патвора м. і ж. — мясц. (Насовіч),
патворны прым., патворлівы прым. — мясц. (Насовіч),
намазключы прым. — Рэч. (Мат. Гом.),
намазклівы прым. — Браг. (Мат. Гом.),
заяда м. і ж. — усх.-маг. р., Навагр., Клецк. (З нар. сл., НЛ, Юрчанка),
загарлівы прым., загарны прым. — Жытк. (ТС),
захвіцоны прым. 'заўзяты, прыдзірлівы, упарты, нахабны, дураслівы' — Светлагор., Буда-Каш. (Мат. дыял. сл., Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць