няўважлівы, такі, якому не ўласціва ўвага, рассеяны.

разява ж. — Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Растаргуеў),
раззява м. і ж. экспр. — Верхнядзв., Віл., Лід., Шчуч., Дзятл., Ваўк., Беластоц. р. (СПЗБ, Шаталава, Станкевіч),
разёва м. і ж. экспр. — Чэрв., Віл., Лід., Шчуч., Дзятл., Ваўк., Беластоц. р. (СПЗБ, Мат. мен.-мал.),
раззёва м. і ж. экспр. — Зэльв., Віл., Лід., Шчуч., Дзятл., Ваўк., Слон., Беластоц. р. (СПЗБ, Сл. Гарадз., Сцяцко),
разявака ж. — усх.-маг. р., Карэл., Смален. р. (НЛ, Бялькевіч, Дабравольскі),
разявяка ж. — Стол., Жытк., Чэрв. р. (ТС, Шатэрнік, Станкевіч),
разяўяка ж. — Стол., Жытк. (ТС),
разявон м., разівон м. — усх.-маг. р., Зах.-бран. р. (Юрчанка, Яўсееў, Растаргуеў),
разіня м. і ж. — віц.-маг. г., Смален. р. (Каспяровіч, Дабравольскі),
разінька м. і ж. — мясц. (Насовіч),
раззеўрат м. — мясц. (Станкевіч),
роцька м. і ж. неадабр. — віц.-маг. г., Смал. (Мат. мен.-мал., Каспяровіч, Станкевіч),
ратазей м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
ратазіня м. і ж. — мясц. (Насовіч),
разяпа ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
разепа м. і ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік, Станкевіч),
разёпа м. і ж. экспр. — Раг., Асіп. (СПЗБ),
зявака м. і ж., зявала м. і ж. — мясц. (Насовіч),
расцяпа м. і ж. — Ганц. (НЛ),
расцяпай м. — Карэл. (НЛ),
расхлёпа м. і ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
гавэла м. і ж. абраз., гавяла м. і ж. абраз. — Віл., Іўеў., Лід., Паст., Вілен. р. (СПЗБ),
растапша ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
разгірэня м. і ж. — Паням. р. (Сцяшковіч),
раскепа м. і ж. зневаж. — Карэл., Бял. (З нар. сл., Яўсееў),
раўгеша м. і ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
салопа м. і ж., салэпа м. і ж. зневаж. — Дзятл., Гарадз. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць