падбухторшчык, той, хто падбухторвае ці займаецца зводніцтвам.

паджыгала м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
паджыгайла м. — усх.-маг. р., Чач. (Бялькевіч, Мат. апыт.),
паджога м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
паджыганнік м. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
жыга м. і ж., жыгалка м. і ж. — мясц. (Насовіч),
жыжа ж., жыжка ж. — мясц. (Насовіч),
зажга м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
падшывальнік м. — Смален. р. (Дабравольскі),
падтыка м. і ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік, Станкевіч),
падвучаннік м., падвучанніца ж. — Смарг. (Станкевіч),
пад'ялдыка м. і ж. зневаж. груб., пад'ялдыкала м. і ж. — Бял., Чач. (Яўсееў, Мат. апыт.),
звод м., звадун м. — віц.-маг. г., Лаг. (Каспяровіч, Варлыга),
звада м. і ж. — Смал. (СЦБ),
звадыяш м. — віц.-маг. г., Чэрв. р., Лаг., Бярэз., Лях. (СЦБ, Мат. дыял. сл., НЛГ, Варлыга, Каспяровіч, Шатэрнік).

Паведаміць пра недакладнасьць