патакальнік, які паблажліва, нястрога адносіцца да каго-, чаго-н., патурае каму-, чаму-н.

патакоўнік м., патакоўніца ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
дакала м. і ж. — мясц. (Насовіч),
патворнік м., патворніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
патворшчык м., патворшчыца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
патвараннік м., патваранніца ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
падлыгайла м. і ж. 'хто патакае хлусу, падтрымлівае хлусню' — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць