пустасмех, чалавек, які можа лёгка, без прычыны рассмяяцца.

пустасмех м. і ж. — усх.-маг. р., Стол., Чач., Карм., Верхнядзв., Зэльв. (ЛАБНГ, ТС, Мат. дыял. сл., Бялькевіч, Сцяцко, Шаталава, Мат. апыт.),
рагатуха ж. — Жытк. (ТС),
зубаскаль м. неадабр. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.),
зубашчэр м. — Ушацк. (ЖНС),
вушчарка м. і ж. — Стол., Жытк. (ТС).

Паведаміць пра недакладнасьць