Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

распусны, які вызначаецца маральнай разбэшчанасцю.

распуснік м., распусніца ж. — віц.-маг. г., Чэрв. р., Лаг. (Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Насовіч, Шатэрнік, Станкевіч),
распуста м. і ж. — усх.-маг. р., Стол. (ТС, Бялькевіч, Юрчанка),
рэспуст м. — Карэл. (ЖНС),
роспуст м. — Клецк. (НЛ),
распусны прым. — віц.-маг. г., Чэрв. р. (Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік),
распушчонік м., распушчоніца ж. — Лаг., Смален. р. (Варлыга, Дабравольскі),
распушчаны дзеепрым. — Стол. (ТС),
распуціца ж. перан. — Стол. (ТС),
бяспуціца ж. — мясц. (Насовіч),
распутлівы прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
круцяга ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
круцяка ж. асудж. — Віл. (СПЗБ),
накрутка ж. — Бял. (Яўсееў),
круцяшчы прым. — усх.-маг. р., Пух. (СЦБ, Юрчанка),
пацяганка ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Станкевіч),
цягашчы прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
бадзяўка ж. — віц.-маг. г., Круп. (НС, Каспяровіч, Станкевіч),
блуднік м. асудж., блудніца ж. асудж. — Раг., Віл. (СПЗБ),
аблуд м. — Жытк. (ТС),
блудзяшчы прым. — Стол. (ТС),
гулявы прым. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
гуляка м. — Валож., Віл. (СПЗБ),
гуляшчая ж. — Зах.-бран. р., Чач. (Растаргуеў, Мат. апыт.),
брында ж. лаянк. — Бял. (Яўсееў),
дрында ж. — Бял. (Яўсееў),
рында ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
шлында ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
шлюндра ж. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
разбэшчаны прым. — Лаг. (Варлыга),
вярцяшчы прым. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
хабал м., хабёл м. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
хабаль м. — Стол. (ТС),
бахыр м., бахурка ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
журжа ж. лаянк. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
жлябоўка ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч, Станкевіч),
кухта ж. пагард. — Гарадз. р., Слон. (Н. сл-сць, Цыхун),
марцэля ж. — Клецк. (НЛ),
патаскуха ж. — Зах.-бран. р., Чач. (Растаргуеў, Мат. апыт.),
хвісля ж., фісля ж. — Стол. (ТС),
халайстра ж. — віц.-маг. г. (Каспяровіч),
цахна ж. — Лаг. (Варлыга),
шэльма ж., шальмаваты прым. — Лаг. (Варлыга).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019