Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

марудлівы, непаваротлівы ў працы, які павольна, без паспешлівасці працуе; няспрытны.

карпач м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
карпун м. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
мяліца аг. — Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
мялаваты прым. — Беластоц. р. (СПЗБ),
капун м. асудж., капуха ж. асудж. — Мёр., Смален. р., Зах.-бран. р., Бял. (З нар. сл., Дабравольскі, Растаргуеў, Яўсееў, Насовіч),
капошка м. і ж. — Бял. (Мат. дыял. сл.),
капашыла аг. — мясц. (Насовіч),
капайла аг. — мясц. (Насовіч),
калупас м. — Бял. (Яўсееў),
калупейка — Лаг. (Варлыга),
калупша ж. — Бял. (Яўсееў),
калыпша м. і ж. — Кругл. (ЖНС),
марудны прым. — Гарадз., Лях. (СПЗБ),
маруднік м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
маруда аг. — мясц. (Насовіч),
марудзька аг. памянш. — мясц. (Насовіч),
цюхця м. і ж. зневаж. — Гор. (Мат. Маг.),
цюхцель м. — Лаг. (Варлыга),
цюхель м. — Мсцісл. (Юрчанка),
целяпайла н. — Зэльв. (Сцяцко),
цялёпа — Смален. р. (Дабравольскі),
зацялёпа м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
прыцелепак м. — Клецк. (НЛ),
таптун м., таптуха ж. — Мёр., Жытк. (З нар. сл., ТС),
тэпталь м. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
хамяга аг. — мясц. (Насовіч),
папля аг. — мясц. (Насовіч),
пыпля м. і ж. іран. — Мсцісл., Смален. р. (Юрчанка, Дабравольскі),
пыпла м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
ленты прым. 'не энергічны ў працы' — Смарг. (Станкевіч),
тарокала м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
мэша ж. зневаж. 'непаваротлівая, павольная ў працы жанчына' — Слуц. (Н. сл-сць),
аціляка м. і ж. асудж. — Мёр. (З нар. сл.),
кіжла м. і ж. 'той, хто марудна і няўмела што-н. робіць' — Кір. (НС),
кіжлун м. — Кір. (НС),
мямлік м. 'павольны ў рабоце і размове, мямля' — мясц. (Насовіч),
няўпраўны прым. — мясц. (Насовіч, Станкевіч),
няўклюдны прым. 'няскладны, няспрытны' — Жытк. (ТС),
караўзно н. груб. перан. 'непаваротлівая асоба, лайдачка' — Жытк. (ТС),
друпала аг. 'маруда' — Слон. (ЖНшС),
труля м. і ж. 'марудлівы чалавек' — Лід. (СРЛГ),
поркала аг. — мясц. (Станкевіч),
калдыбайла аг. 'няхуткі ў хадзе і працы' — мясц. (Насовіч),
лунь м. 'гультай, маруда, нерухлівы' — Лаг. (Варлыга),
кэца м. і ж. 'няўмека, маруда' — Драг., Бяроз. (ДСБ, НЛ),
бязручча н. зневаж. 'няспрытны, няўдалы ў рабоце' — Лаг. (Мат. мен.-мал., СЦБ).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019