ашукальнік, той, хто ашуквае, падманвае.

абманяла м. і ж., абманнік м., абманніца ж., падманяла м. і ж., падманяльнік м., падманяльніца ж., падманнік м., падманніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
ашуканец м. — Віц. р., Лаг. (Каспяровіч, Варлыга),
ашукалка ж., ашукальнік м., ашукальніца ж. — мясц. (Насовіч),
акушэнец м. — Віц. р. (Станкевіч),
абіраха м., мантач м. — Лаг. (Варлыга),
абдувала м., празмуста м., абманшчык м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
баламута м. і ж. — паўн.-зах. з. (СПЗБ),
вошуст м., ошуст м., — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
круцель м. — Лаг., Петр., Буда-Каш. (Мат. Гом., Варлыга),
абакульнік м. — Маг. р. (Станкевіч, Бялькевіч),
кандула м. і ж. — Акц. (Мат. Гом.),
пакішэннік м. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
брахун м., брахунец м. — Чэрв. р., Смален. р. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць