добразычлівы, які жадае людзям дабра, прыхільна, спагадліва адносіцца да іншых.

мярковы прым. — Хойн. (ЛАБНГ),
мяркоўны прым. — Сен. (ЛАБНГ),
мяркованы прым. — Малар. (ЛАБНГ),
памяргоўны прым. — паўн.-зах. з., Арш., Дубр., Чав., (ЛАБНГ),
памяркоўны прым. — спарадычныя паўн.-зах. з., Чашн., Бярэз., Бял., Клім., Гл. (ЛАБНГ),
прыветлівы прым. — Чэрв. (СПЗБ),
душэўны прым. — Гарадз. (СПЗБ),
дабраахвочы прым. — Віц. (Каспяровіч),
парадлівы прым. — Ашм. (Сл. Гарадз.),
прыязны прым., людзкі прым., шчыры прым. — Лаг. (Варлыга),
зычлівы прым. — Валож. (СЦБ, Насовіч),
дабрахот прым. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
лёста ж. 'добразычлівая, вельмі памяркоўная жанчына' — Гл. (Мат. дыял. сл.).

Паведаміць пра недакладнасьць