бедны, няшчасны

бедны, бедненькі прым. — Гл., Мазыр., Мсцісл. р., Гарадз. р. (ГЧ, Янкоўскі, Юрчанка, Цыхун, Насовіч),
бядак м. 'гаротнік' — Віл. (СЦБ, Насовіч),
бядака м. 'гаротнік' — Стаўб. (СЦБ),
бедалака аг. 'небарака' — мясц. (Станкевіч),
бедалаха аг. 'гаротнік' — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
бядняка м. 'небарака' — Жытк. (ТС),
бідняга ж. 'бядак, няшчасны чалавек' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
збядованы прым. 'нешчаслівы' — Лід. (Сл. Гарадз.),
бяздольны прым. — Беш., Віц., Чэрв. (Насовіч, Станкевіч, Каспяровіч, Шатэрнік),
бяздолны прым. — Жытк., Зах.-бран. р. (ТС, Растаргуеў),
абяздолены прым. — Лаг. (Варлыга),
бяздольнік м., бяздольніца ж. — мясц. (Насовіч, Станкевіч, Федароўскі),
нядольніца ж. — мясц. (Федароўскі),
няшчасны прым. — Бял., Зэльв., Стол., Жытк. (Сцяцко, Мат. дыял. сл., ТС),
няшчаснік м. — Лоеў. (Янкова),
няшчасніца ж. — Жытк. (ТС),
нешчась аг. — Бял. (Яўсееў),
бясшчасны прым. — Смален. р., Гом. р. (Станкевіч, НЛГ, Насовіч),
страдальны прым. — Віл. (Мат. мен.-мал.),
страдальнік м. — Жытк., Мсцісл. (ТС, Юрчанка),
страдальніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
страданнік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
страдны прым. — Жытк. (ТС),
страдальнік м. — Жытк. (ТС),
страднік м., страдніца ж. — Жытк., Лоеў., Петр., Мсцісл., Рэч., Стол., Чач., Зах.-бран. р. (НС, ТС, Насовіч, Растаргуеў, Шаталава, Юрчанка, Янкова),
страднічак м. памянш. — Хойн. (ГЧ),
страдацель м., страдацельніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
страдацельнік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
гаротнік м. — Віц. (Каспяровіч),
гарунок м. — Буда-Каш. (Мат. Гом.),
гарюша ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
беспрыкаянны прым. — Краснап. (Мат. Маг.),
непрыкаяннік м., непрыкаянніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
нешыхоўны прым. 'няўдачлівы, якому не шанцуе' — Гарадз. (СРЛГ),
нідыцяг м. 'асоба, якая не можа пазбавіцца ад нястачы' — Слаўг. (Н. сл-сць),
нябож аг., нябога аг. — віц.-маг. г., спарадычна Гом. р. і пал. р., Стаўб., Навагр., Клец., Баран., Ушац. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць