Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

упарты, задзірысты

убоіна аг. — Валож., Зэльв. (Сцяцко, ЖС),
убойна аг. — Бял. (Мат. дыял. сл.),
шкаруда м. рэдка ж., шкарудка ж., шкарудніца ж. 'вельмі задзірыстая, упартая асоба' — Мсцісл. (Юрчанка),
шкарудлік м., шкараднік м. 'вельмі задзірысты, упарты чалавек' — Мсцісл. (Юрчанка),
шкаруджаннік м., шкаруджанніца ж. 'вельмі задзірыстая, упартая асоба' — Мсцісл. (Юрчанка),
шкаранджаннік м., шкаранджанніца ж. 'той, хто ўпарціцца' — Мсцісл. (Юрчанка),
асёл м. перан. асудж. 'тупы, упарты чалавек' — Мсцісл. (Юрчанка),
асліна аг., аслюга аг. — Мсцісл. (Юрчанка),
гамурлівы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
дзярклівы прым. — Гл. (Янкоўскі),
дундук м. асудж., дундучка ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
заскема ж. 'упарты, помслівы чалавек' — Гарадз. (Цыхун),
настырны прым. 'упарты, уедлівы' — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
натурысты прым. — Смален. р. (Дабравольскі).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019