закурыць1 / закурыць2 // закурэць

Закурыць1. каго-што. Пакрыць сажай; задыміць.
- Цябе ж тут закурыць, матка родная не пазнае, - сказаў машыніст. Л.Арабей.

Закурыць2. Запаліўшы папяросу, люльку, пачаць курыць, зацягвацца дымам; пачаць курыць, стаць курцом.
Дзед закурыў люльку і доўга кашляў ненатуральным кашлем. А.Якімовіч.

Закурэць.
1. Пакрыцца сажай; пацямнець ад сажы, дыму; задыміцца.
Столь, цёмная ад часу, пад абразамі аж чорная - закурэла, па вуглах - павуціна. ЛіМ.
2. Узняцца воблакам, слупам (пра пыл і пад.).
Дырэктар хвастануў каня ляйчыной, і толькі пыл закурэў з-пад капытоў. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць