Бачыш, на месцы палос неўрадлівых Закаласіліся буйныя нівы (М.Танк). Ходзіць па нівах бязмежных Вясна маладая (М.Танк). Чакаючы світальнае зары, Над восеньскімі нівамі, шляхамі, Так часам хочацца пагаварыць З маімі незабыўнымі сябрамі (М.Танк). Прыпыніў машыну ў полі хлебаробаў старшыня. Да густое выйшаў нівы, нівы цёплае, жывой... (В.Жуковіч). Шмат здабыткаў важкіх У яе [Літвы] праз гады — Мора ніў залатых, Увысь растуць гарады (П.Броўка). Гарачыня ў полі, а пад сярпом Звініць залацістая ніва аўсом (М.Танк). І цяпер на родныя прасторы Мы прыйшлі вучыцца бараніць Любы край машынаў і матораў, Каласістых, ураджайных ніў (А.Куляшоў). Дымок танюткі, белаваты Ужо павіваецца над хатай, Бо трэба ж выпаліць печ тую Ды йсці на ніўку маладую (Я.Колас). Нас з народнай ціхай нівы Разагналі па ўсім свеце... (Я.Колас). Зноў сярод ніў неабсяжных, шырокіх Іду, як калісь, у задуме... (М.Танк). Нівы пладавітыя Шэпчуць грузным коласам (П.Глебка). О колькі шчасця на родных нівах У часе жніва, у цёплы жнівень! (М.Танк). Чуецца гоман мне спелае нівы, Ціхая жальба палёў... (Я.Колас). Нібы сунічка на прагалку, сярод людзей і ціхіх ніў я падрастала... (Д.Бічэль-Загнетава). Тужыць вятрыска між ніў апусцелых (К.Буйло). Так прагну я ступіць на ролі Сваіх палеткаў, ніў благенькіх... (Я.Колас). Памалу з ніў гарбатых снег спаўзаў Ніжэй ў лагі... (М.Танк). Здратаваныя нівы шэрыя — Не пад хлеб вайной разараныя (М.Танк). Можа мала цябе, зямля, Каласамі я абнаўляў, Прыбіраў вянкамі садоў І сузор’ямі гарадоў, З году ў год потым шчыра мыў Плечы зраненых тваіх ніў? (М.Танк). Я зноў вярнуўся да цябе, Мая пакінутая ніва... (М.Танк). Жніва надыдзе — і жаць нам няма чаго: Ніву пустую драсён заглушыў (Я.Колас). Відаць, ніколі не забыцца Ні сціплых хат, ні шэрых ніў (П.Броўка).
* Ніва-кніга, нівы-разоры.
Старшыня стаяў, нібыта ніву-кнігу ўсё гартаў (В.Жуковіч). Паводкаю коцяцца воды Руч'ёў паміж долаў і гораў, У хвалях пагодай-нягодай Купаючы нівы-разоры (Я.Купала).