Есці просіць (просяць). Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. пры дзейніку, які абазначае назвы абутку, і мае сэнс 'вельмі знасіўся, патрабуе рамонту (бот, чаравік і пад.)'.

У лодцы і босай сядзець можна. Вунь, адзін чаравік мой - есці просіць (А.Шашкоў. Белы камень).

Утвораны праз супастаўленне дзіравага абутку з адкрытым ротам немаўляці, які гэтай мімікай просіць есці.

Паведаміць пра недакладнасьць