Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Зарэчны Людвіг (Галубовіч, 17.05.1915-15.09.1964), беларускі вайсковы дзеяч, нацыяналіст. Перад вайной удзельнічаў у беларускім антысавецкім падпольлі. Маёр Беларускай Краёвай Абароны. На эміграцыі ў 1950 г. стварыў баявую вайсковую арганізацыю «Беларускі Вызвольны Рух», якая спачатку дзейнічала кансьпіратыўна. Быў арганізаваны вышкал беларускіх вайскоўцаў і адмысловая афіцэрская школа БВР. З дапамогай ангельскіх сьпецслужб у Беларусь і Польшчу засылаліся сябры БВР. Пасьля канфлікту з прэзыдэнтам БЦР Р.Астроўскім, яшчэ нейкі час спрабаваў арганізаваць «трэцюю сілу» на эміграцыі, але безпасьпяхова. Адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці, стаў сьвятаром. Памёр пры нявысьветленых абставінах у Заходняй Нямеччыне. Пахаваны ў Глядбаху.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік   Беларускі нацыяналізм. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008