Зыбайла Рыгор (15.09.1913-15.11.1987), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Інжынер па адукацыі. Удзельнік Першага Штурмовага Зьвязу, які быў скінуты ў Беларусь перад нападам Нямеччыны на СССР. Старшыня Слонімскай акруговай Беларускай Народнай Самапомачы ў 1941-42 гг. Зь лета 1943-га - намесьнік старшыні БНС Ю.Сабалеўскага ў Менску. З сакавіка 1944 году - начальнік БКА ў Глыбоцкай акрузе, лейтэнант. У 1944 г. быў надлейтэнантам у беларускай дывізіі Зіглінга. Разам з батальёнам гэтай дывізіі напрыканцы 1944-га перайшоў на бок французскіх партызанаў. Пасьля вайны апынуўся ў Беларусі, быў арыштаваны й зьняволены ў канцлягеры. Пасьля вызваленьня жыў на Івацэвіччыне. Памёр і пахаваны ў в. Яглевічы Івацэвіцкага раёна.

Паведаміць пра недакладнасьць