Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Казлоўскі Ўладзіслаў (29.06.1896-13.11.1943), беларускі палітычны дзеяч, паэт, публіцыст. Паходзіў з в. Залесьсе Саколкаўскага пав. Гарадзенскай губ. Вучыўся ў каталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Вільні, скончыў настаўніцкія курсы пры Цэнтральнай беларускай радзе Віленшчыны й Гарадзеншчыны. У часы БНР удзельнічаў у грамадзка-палітычным жыцьці, Беларускай Вайсковай Камісіяй у траўні 1920 г. быў накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве. У 1921-30 гадах служыў у польскім войску. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Адзін з лідэраў Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі (БНСП), у 1933-37 гадах рэдактар партыйнай газэты «Новы шлях». Аўтар шэрагу кніг па фізічнаму выхаваньню, паэтычных зборнікаў (пад псэўданімам «Казлоўшчык»). Летам 1941-га спрабаваў аднавіць дзейнасьць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. У 1941-43 гг. у Менску быў рэдактарам «Беларускай газэты». Забіты ў Менску бальшавіцкімі тэрарыстамі.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік   Беларускі нацыяналізм. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008