Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Пануцэвіч Вацлаў (Папуцэвіч, 1911-25.08.1991), беларускі палітычны й рэлігійны дзеяч. Паходзіў з Віленшчыны. Вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэта. Зьяўляўся адным з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў». Быў рэдактарам і выдаўцом яго друкаванага воргану - часапісу «25 Сакавіка» (1936-38). Належаў да «Беларускага Фронту» а. В.Гадлеўскага, браў удзел у выданьні газэты «Беларускі фронт». З 1944 г. - на эміграцыі. Узначальваў Задзіночаньне беларускіх скаўтаў на чужыне. Жыў у Чыкага, выдаваў шэраг рэлігійна-гістарычных часапісаў. Аўтар вядомай біяграфіі а. В.Гадлеўскага.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік   Беларускі нацыяналізм. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008