Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Саковіч Юльян (24.08.1906-13.06.1943), беларускі палітычны дзеяч. Паходзіў з фальварка Баўдыры Ашмянскага пав. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію, вучыўся на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэта. Быў зьвязаны з камуністычным падпольным рухам, за што перасьледаваўся польскімі ўладамі. У 1928 г. быў выключаны з Беларускага Студэнцкага Саюзу. Пры «першых саветах» быў арыштаваны НКВД, але цудам застаўся жывы. Радыкальна зьмяняе свае погляды, далучаецца да падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, кіруе Менскім акруговым камітэтам БНП. Быў начальнікам Менскай паліцыі, працаваў у Беларускай Народнай Самапомачы. Неаднаразова пратэставаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі супраць зьнішчэньня мірнага жыхарства й паленьня вёсак. Забіты польскімі тэрарыстамі (магчыма, не бяз удзелу СД), пахаваны ў Лідзе.

Беларускі нацыяналізм. Даведнік   Беларускі нацыяналізм. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008