Стэповіч Альбін (18.03.1894-18.12.1934), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, кампазытар, публіцыст, выдавец. Паходзіў з вёскі Бараны Сьвянцянскага павету Віленскай губ. Выкладчык сьпеваў і музыкі ў Віленскай беларускай гімназіі. Дзеяч Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, кіраваў віленскай суполкай Беларускага інстытута гаспадаркі й культуры. Пасол польскага Сейму ў 1928-30 гг. У 1931 г. выйшаў з БХД, супрацоўнічаў з Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыяй пад псэўданімам «Ул.Загорскі». Аўтар гімна беларускіх нацыяналістаў «Беларусь перадусім!», польскамоўнай працы «Беларусы й дзяржаўная незалежнасьць» (Вільня, 1929), беларускага сьпеўніка «За Бацькаўшчыну» (Вільня, 1935). Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Паведаміць пра недакладнасьць