Тумаш Вітаўт (20.12.1910-27.04.1998), беларускі дзеяч, навуковец. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Сябра Беларускага Студэнцкага Саюзу. У 1940-41 гг. - старшыня Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы. Увайшоў у Беларускі Нацыянальны Цэнтар, створаны ў чэрвені 1941-га ў Бэрліне а. Гадлеўскім, Шчорсам ды інш. У ліпені-лістападзе 1941-га быў бурмістрам Менску, пасьля рэдагаваў у Бэрліне газэту «Раніца». Сябра Беларускага Супраціву. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.