Шавель Уладзімір (1910-я - ?), беларускі нацыяналіст, вайсковы дзеяч. Юрыст па адукацыі. У 1941 г. арганізоўваў беларускую паліцыю ў Менскай акрузе, якая пасьпяхова змагалася супраць бальшавіцкіх дывэрсантаў. Дабіваўся ад немцаў дазволу на стварэньне беларускага войска. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Народнай Самапомачы. На пачатку 1942 г. арганізаваў беларускую нацыянальную партызанку на Барысаўшчыне, выпускаў падпольны прапагандысцкі часапіс. Па адных зьвестках, быў забіты чэкістамі пад час перамоваў, па іншых - ягоны сьлед губляецца ў 1943 г. на Палесьсі.

Паведаміць пра недакладнасьць