Жалезісты кварцыт (джэспіліт, ітабірыт), метамарфічная горная парода, складзеная з праслояў (0,3-5 мм) кварцу, яшмы, гематыту і магнетыту; жалезная руда. Змяшчае да 50-60% жалеза. Асадкавага або вулканагенна-асадкавага паходжання. Колер цёмна-шэры або фіялетава-чырвоны. Буйнейшыя ў свеце жалезарудныя радовішчы - Крыварожскі жалезарудны басейн, Курская магнітная анамалія. У Беларусі Аколаўскае радовішча жалезных руд (змяшчае больш за 26% жалеза).

Паведаміць пра недакладнасьць