Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Хвалі (марскія), хістальны рух воднай масы мораў і акіянаў, выкліканы прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонца, ветрам, зменамі атмасфернага ціску, падводнымі землетрасеннямі, вывяржэннямі вулканаў або рухам суднаў. Паводле прычын, якія іх выклікаюць, бываюць ветравыя хвалі (гл. таксама Зыб), прыліўныя і барычныя (гл. Сейшы), сейсмічныя (гл. Цунамі), карабельныя; паводле становішча ў воднай тоўшчы - паверхневыя і ўнутраныя хвалі; паводле суадносін даўжыні хвалі і глыбіні мора - кароткія і доўгія; па форме і памерах - правільныя (2-мерныя) і няправільныя (3-мерныя). Рэзкая дэфармацыя хвалі непасрэдна каля берага ўтварае прыбой. Хвалі выклікаюць згонна-нагонныя з'явы, перамешваюць тоўшчы вады і ўзбагачаюць іх кіслародам, фарміруюць пляжы.

Геаграфічныя паняцці і тэрміны   Геаграфічныя паняцці і тэрміны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018