Хімізацыя (сельскай гаспадаркі), шырокае выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы мінеральных угнаенняў, хімічных сродкаў для барацьбы са шкоднікамі і пустазеллем, хваробамі культурных раслін, для павышэння пажыўнасці кармоў сельскагаспадарчай жывёлы; адзін з фактараў інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, росту ўраджайнасці (прадукцыйнасці жывёлагадоўлі), аднаўлення ўрадлівасці глебы, росту прадукцыйнасці працы. У шэрагу выпадкаў магчымы шкодны ўплыў хімікатаў на навакольнае асяроддзе.

Паведаміць пра недакладнасьць