Ціхаакіянская складкавасць, эпоха найбольш інтэнсіўнага праяўлення мезазойскай складкавасці на тэрыторыі Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса Зямлі. Да абласцей Ціхаакіянскай складкавасці (мезазаідаў) належаць зоны верхаянска-чукоцкая, сіхатэ-алінская, паўночнав'етнамская, малайска-тыбецкая ў Азіі, аляскінская і кардыльерская ў Паўночнай Амерыцы.

Паведаміць пра недакладнасьць