Чарназёмападобныя глебы, глебы, падобныя да чарназёмаў па колеры, вялікім утрыманні перагною, але адрозніваюцца значным грунтавым увільгатненнем, адсутнасцю карбанатаў і інш. прыкметамі. Звычайна маюць высокую прыродную ўрадлівасць.