Частка свету, найбольшыя ўчасткі сушы, якія тэрытарыяльна ўключаюць мацерыкі або іх часткі і прылеглыя астравы. Вылучаюць 6 частак свету: Еўропу, Азію, Афрыку, Аўстралію, Амерыку, Антарктыду. Некаторыя вучоныя ў асобную «астраўную» частку свету вылучаюць Акіянію, а Паўночную і Паўднёвую Амерыку лічаць асобнымі часткамі свету. Існуе таксама падзел Зямлі на Стары Свет (Азія, Афрыка, Еўропа) і Новы Свет (Амерыка).

Паведаміць пра недакладнасьць