Чорная металургія, галіна цяжкай прамысловасці, аснова развіцця машынабудавання і многіх іншых галін народнай гаспадаркі. Уключае вытворчасць чорных металаў, труб, пракату, ферасплаваў, метызаў, коксахімічную прамысловасць, другасную апрацоўку металаў і інш. (у Расеі да чорнай металургіі адносяць здабычу і абагачэнне руд). Існуе некалькі асноўных тыпаў размяшчэння чорнай металургіі: 1) чорная металургія на мясцовай сыравіне і паліве поўнага цыкла з рознымі тыпамі заводаў; 2) на базе жалезарудных рэсурсаў; 3) на базе рэсурсаў каксаўных вугалёў; 4) у партах і прыпартовых гарадах, вялікія інтэграваныя заводы на імпартнай рудзе і паліве; 5) на базе прывазной сыравіны ў вялікіх цэнтрах спажывання сталі і пракату; 6) у раёнах спажывання. Найбольшыя вытворцы прадукцыі чорнай металургіі Расея, Украіна, ЗША, Германія, Францыя, Польшча, Вялікабрытанія.

Паведаміць пра недакладнасьць