Чыгуначны вузел, пункт, у якім зыходзяцца або перасякаюцца некалькі чыгуначных ліній (гл. Чыгункі), са значным аб'ёмам транспартнай работы. Будуюцца з адной або некалькімі чыгуначнымі станцыямі, тэхналагічна звязанымі паміж сабою, у вялікіх гарадах маюць акружную чыгунку, якая злучае станцыі. Асноўныя функцыі чыгуначных вузлоў - пропуск транзітных паяздоў, пагрузка і выгрузка грузаў, перадача паяздоў і вагонаў паміж станцыямі вузла, перасадка пасажыраў і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць