Чыгункі, шляхі зносін чыгуначнага транспарту. Уключаюць: рэйкавыя чыгункі са штучнымі збудаваннямі (масты, эстакады, тунелі), прыпыначныя пункты і вузлы з эксплуатацыйнымі збудаваннямі (вакзалы, дэпо, майстэрні), сродкамі энергазабеспячэння (кантактныя сеткі і цягавыя падстанцыі электрыфікаваных участкаў чыгунак), аўтаматыкі і тэлемеханікі (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) і інш. Адрозніваюць чыгункі агульнага карыстання і прамысловага транспарту (пад'язныя пуці прамысловых прадпрыемстваў, лесавозныя, руднічныя, заводскія і інш.), гарадскія (трамвай, метро). Бываюць шырокакалейныя (у Беларусі 1520 мм, за мяжой пераважна 1435 мм, у асобных краінах 1676 мм), вузкакалейныя (1000, 914, 891, 672 мм і інш). Чыгуначны транспарт мае электрычную, дызельную (цеплавозную), турбінную і паравую цягу. Даўжыня чыгунак свету 1,3 млн. км.

Паведаміць пра недакладнасьць