Чырваназёмы, тып глеб, якія фарміруюцца пад лясной расліннасцю вільготных субтропікаў і часткова пад трапічнымі саваннамі ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму. Утвараюцца пераважна на мацярынскіх пародах, багатых жалезам, чым вызначаецца іх чырвоны колер. Глебавы профіль слаба дыферэнцыраваны, утрыманне гумусу ў верхнім гарызонце 6-9%. Моцна вышчалачаныя, маюць кіслую рэакцыю. На іх вырошчваюць субтрапічныя і трапічныя культуры. Пашыраны на Каўказе (Грузія, Азербайджан), у Кітаі, В'етнаме, Японіі, на ўсходзе Аўстраліі, паўднёвым усходзе ЗША, поўдні Еўропы.

Паведаміць пра недакладнасьць