грэць (пра сонца), перадаваць сваю цеплыню ў паветра.

уграваць незак., угрэць зак. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
прыгрэць зак. 'абагрэць крыху, злёгку' — Воран. (Мат. Гарадз.),
праталіваць незак., праталіць зак. 'зганяць сваёй цеплынёй снег, адкрываючы зямлю' — мясц. (Насовіч);

моцна грэць, пячы:
пячы незак. — Стаўб., Навагр., Шчуч., Зэльв. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
пякці незак. — Пін. (ЖНС),
печ незак., запякаць незак. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
прыпякаць незак. — мясц. (Станкевіч),
прыпекаць незак. — Лях. (СПЗБ),
паліць незак. — Гарадз., Пін., Вілен. р. (СПЗБ, ЖНС),
смаліць незак. — Чэрв. р., Дзятл., Вілен. р., зах.-бран. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік),
шмаліць незак. — Драг. (ЛП),
пражыць незак. — Драг., Беластоц. р. (СПЗБ, ЛП),
скварыць незак. — Слон. (ЖС, Станкевіч),
жарыць незак. — Лях. (СПЗБ),
варыць незак. — Ашм., Стаўб. (СЦБ, СРЛГ),
сушыць незак. — Жытк. (ТС);

прыхопліваць, абдаваць спякотай:
пекануць зак. — мясц. (Станкевіч),
абжыгнуць зак. — Чэрв. (СПЗБ),
захватываць незак. — Мсцісл. (Юрчанка);

перастаць, пераставаць пячы:
аджарыць зак., спатыхаць незак., спатыхацца незак. — Мсцісл. (Юрчанка).

Паведаміць пра недакладнасьць