зорка, нябеснае цела, якое можна бачыць простым вокам у форме ззяючай кропкі на начным небе.

зорка ж., зорачка ж. памянш. — Чэрв. р., Брасл., Сен., Лаг., Дзятл. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Варлыга, Каспяровіч, Шатэрнік),
зара ж. — Кобр. (СНМ, ЖНшС),
зоры мн. — Пух. (ЖС),
заранка ж. — Лёзн. (Каспяровіч),
звязда ж, звёзды мн. — Мёр. (ЖНС),
гвязда ж., гвязды мн. — Астр., Смарг., Ашм., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гарадз.),
гвёздачкі мн. памянш. — Паст. (СПЗБ),
верхачка ж. 'самая яркая зорка' — Шчуч. (Сл. Гарадз.);

толькі ранняя або вячэрняя зорка:
зорка ж. — Мёр. (ЖНС),
зараначка ж. — Паст., Віл., Латгал. р. (СПЗБ),
заранічка ж. — Ашм. (СПЗБ),
заранка ж. — Смарг., Вілен. р. (СПЗБ);

ранішняя зорка:
заранка ж., зараначка ж. — Беш. (Каспяровіч, Насовіч),
зараніца ж. — Пух. (Шатэрнік),
заранічка ж. — Іўеў. (Мат. Гарадз.),
зарнічка ж. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
зарніца ж. — Ветк. (Мат. Гом.),
зорка ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
зара ж. — Верхнядзв., Шчуч. (СПЗБ),
ранішня зара — Кобр. (ЖНшС),
утраніца ж. — Гарадз. (Цыхун),
ютшэнка ж. — Воран. (Мат. Гарадз.),
святоўка ж., светавая зара — Кобр. (СНМ),
светавая заранка — Гарад. (Каспяровіч);

вячэрняя зорка:
вячорка ж. — Кобр. (СНМ),
вячорніца ж. — Воран. (Мат Гарадз.),
вячэрніца ж. — Сен., Круп., Добр. (СЦБ, Мат Гом., Каспяровіч),
зорка-вячэрніца ж. — Гарадз. (Цыхун),
вячэрня (вячэрняя) зорка — Смал., Лід., Гарадз., Уздз., Ганц. (СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз.),
вячэрня (вечаровая) зара — Кобр. (СНМ, ЖНшС),
зара ж. — Паст., Шчуч. (СПЗБ),
маладзіковая зорачка — Паст. (СПЗБ);

зорка, якая падае:
знічка ж. — Карэл. (Мат. Гарадз., Насовіч),
ападка ж. — Ашм. (СРЛГ).

Паведаміць пра недакладнасьць