марозны; марозна, з марозам або звязаны з дзеяннем марозу; пра надвор'е з тэмпературай паветра ніжэй за нуль.

марозны прым., марозна прысл. — Карм. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
моразны прым., моразна прысл. — Беш. (Каспяровіч, Мат. апыт.),
марозлівы прым. — Карэл., Нясв., Дзятл., Лях., Ганц. (СПЗБ),
маразлівы прым. — Брасл. (СПЗБ),
марозяны прым., марозяна прысл. — зах.-пал. г. (СПЗБ, Мат. апыт),
маразяны прым., маразяна прысл. — Лаг., Мен., Пух., Вілен. р., Смален. р. (СПЗБ, Мат. мен.-мал., Варлыга, Дабравольскі, Станкевіч),
маразянны прым. — Вілен. р. (СПЗБ),
сіверны прым., сіверна прысл. — Чэрв. р., Бярэз. р., Слуцк. р., Докш., Круп., Мен., Стаўб., Уздз., Лід., Навагр., Карэл., Дзятл., Свісл., Крыч., Рэч., Лоеў., Нараўл. (ДАБМ, Мат. апыт.),
ядраны прым., ядрана прысл. — Нясв., зах.-бран. р. (СПЗБ, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, Мат. апыт.),
золкі прым., золка прысл. — Мёр., Шкл., Уздз., Пух., Асіп., Клім., Бабр., Рэч., Жытк. (ДАБМ, Мат. апыт.),
ёмкі прым., ёмка прысл. — Верхнядзв. (СПЗБ, Мат. апыт.),
цяжкі прым. 'марозны і зацяжны (пра зіму)' — Вілен. р. (СПЗБ);

пра вялікі мароз:
маразісты прым. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
жасткі прым., жастокі прым. — Смален. р. (Дабравольскі).

Паведаміць пра недакладнасьць