моцны (пра вецер, дождж, снег і пад.), значны па ступені свайго праяўлення.

вялікі прым. — зах.-пал. г., Слуцк. р., спарадычна паўн.-зах. з., Бярэз., Бял., Бых., Асіп., Карм., Добр., Рэч., Калінк., Ельск., Маз., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ),
велькі прым. — гарадз.-бар. г., Іўеў., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
бальшы прым. — паўн.-усх. д., Смарг., Чач., Ветк., Добр. (ЛАБНГ),
буйны прым. — Добр., Лоеў. (Мат. Гом.);

пра моцны вецер:
бурасты прым. — Браг. (Мат. Гом.),
разрыўны прым. — Смарг. (Сл. Гарадз.),
сільны прым. — Чэрв. (СПЗБ),
забойны прым. 'пра моцны вецер з дажджом' — Браг. (Мат. Гом.),
прамётны прым. 'пра моцны вецер з мяцеліцай' — мясц. (Насовіч),
люты прым. 'пра моцны і халодны вецер' — мясц. (Насовіч),
страшны прым. 'пра буру' — Астр. (СПЗБ);

пра моцны дождж:
акропны прым. — мясц. (Насовіч);

пра моцны мароз:
моцны прым. — гарадз.-бар. г., зах.-пал. г., Арш., Валож., Мен., Шкл., Касц., Саліг., Светлагор., Гом., Лельч. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сільны прым. — спарадычна усх. з. (пераважна Маг. р. і Гом. р.), Астр., Гарадз., Карэл., Уздз. (ЛАБНГ),
крэпкі прым. — паўн.-усх. д., сярэд.-бел. г., паўдн.-усх. з., Нясв., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
дужы прым. — Малар. (ЛАБНГ),
здаровы прым. — Карэл., Лід., Шчуч., Стол., Нараўл. (ЛАБНГ, СПЗБ),
добры прым. — Кам., Нараўл. (ЛАБНГ),
харошы прым. — Бабр. (ЛАБНГ),
люты прым. — Добр. (ЛАБНГ, Насовіч, Станкевіч),
страшны прым. — Верхнядзв., Чав. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пякучы прым. — Асіп. (ЛАБНГ),
пякушчы прым. — Івац., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
закалёны прым. — Жытк. (Мат. Гом.),
закалённы прым. — Слаўг. (Мат. Маг.),
скалецкі прым. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
зыры прым. — Віл. (ЛАБНГ),
зыркі прым. — Валож., Лельч. (ЛАБНГ),
ніцы прым. — Хойн. (ЛАБНГ),
прытужны прым. — Стол. (ЛАБНГ),
падхадзяшчы прым. — Маг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць