перарывіста (пра тое, як ідзе дождж, снег), няроўна, з перапынкамі.

перарывамі прысл. — Верхнядзв., Бял., Кобр. (ЛАБНГ),
перарывам прысл. — Лун., Ветк. (ЛАБНГ),
з перарывамі — Саліг., Кам., Пін., Стол., Лельч., Акц., Ельск., Буда-Каш. (ЛАБНГ),
з перарывам — Карм., Драг. (ЛАБНГ),
пярэўнам прысл. — Рэч. (ЛАБНГ, НС),
з пярэрвамі — Дзятл. (ЛАБНГ),
з перапынкамі — Саліг., Жлоб. (ЛАБНГ),
пераходам (пераходамі) прысл., з пераходам (з пераходамі) — спарадычна паўн. р., Кір., Бабр. (ЛАБНГ, СПЗБ),
праходам (праходамі) прысл. — Паст. (ЛАБНГ, СПЗБ),
з праходам — Вілен. р. (СПЗБ),
перагонамі прысл. — Мядз., Шкл., Бых., Кір., Дзярж., Нясв., Слуцк., Лун. (ЛАБНГ, Шаталава),
перагонам прысл. — Шум., Леп., Малад., Валож., Нясв. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пярэганам прысл. — Пух., Маз. (ЛАБНГ),
з перагонамі — Арш., Навагр., Кобр., Стол. (ЛАБНГ),
з перагонам — Люб. (ЛАБНГ),
з пералётамі — Кобр., Драг. (ЛАБНГ),
пераваламі прысл. — Чэрв., Слаўг., Бых., Бабр., Карм., Раг., Добр. (ЛАБНГ, НЛ),
перавалам прысл. — Чэрв., Добр. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пярэвалам прысл. — Раг. (СПЗБ),
з перавалам — Добр. (ЛАБНГ),
з пярэвалакам — Рэч. (ЛАБНГ),
пярэскакам прысл. — Браг. (ЛАБНГ),
пярэгадам прысл. — Маст., Старадарож. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гарадз., НС),
з перасекам — Петр. (ЛАБНГ),
з пераціхам — Рас. (ЛАБНГ),
з пералівамі — Івац. (ЛАБНГ),
з пераменамі — Бяроз. (ЛАБНГ),
пунтамі прысл. — Валож., Іўеў. (ЛАБНГ),
чатамі прысл. — Навагр., Лід., Шчуч., Слон., Дзятл., Баран., Лях., Пруж. (ЛАБНГ, СПЗБ),
чатаю прысл. — Шчуч. (СПЗБ),
чадамі прысл. — Іўеў., Лід. (ЛАБНГ, СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць