перарывісты (пра дождж, снег), які перарываецца праз кароткія прамежкі часу, ідзе з перапынкамі.

перарывісты прым. — Кір., Лельч. (ЛАБНГ),
перарыўны прым. — Беш., Віл., Чэрв., Іўеў., Воран., Бабр., Жлоб., Чач., Івац., Берасц., Іван., Малар., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
прэрвяны прым. — Шчуч. (ЛАБНГ),
пераходны прым. — паўн.-усх. д., спарадычна цэнтр. з., Лях., Кам., Берасц. Малар. (ЛАБНГ, СПЗБ),
перахадзяшчы прым. — Пол. (ЛАБНГ),
перахожы — Смален. р. (Дабравольскі),
надходны прым. — Ашм. (ЛАБНГ, СПЗБ),
праходны прым. — Астр. (СПЗБ),
прахадны прым. — Смарг. (ЛАБНГ),
прайсцёвы прым. — Астр. (ЛАБНГ),
перабеглы прым. — Жаб. (ЛАБНГ),
бягучы прым. — Капыл. (ЛАБНГ),
пералётны прым. — гарадз.-бар. г., спарадычна зах.-пал. г., Чав., Калінк., Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
пралётны прым. — Гарадз., Бераст., Ваўк., Пруж., Бяроз. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз.),
налётны прым. — Воран., Бяроз. (ЛАБНГ),
перагонны прым. — Лёзн., Віл., Гор., Шкл., Чав., Чэрык., Нясв. (ЛАБНГ, НС),
нагонны прым. — Сен. (ЛАБНГ),
пераліўны прым. — Іван. (ЛАБНГ),
перавалны прым. — Гом. (ЛАБНГ),
кароткі прым. — Петр. (ЛАБНГ),
лёганькі прым. — Стол. (ЛАБНГ),
сонцавы прым. — Хойн. (ЛАБНГ),
свіннячы прым. — Кобр., Пін. (ЛАБНГ),
фадратны прым. — Пін. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць