разліцца (пра паводку вясной ці ў час вялікага дажджу або адлігі), заліць якую-н. прастору, паверхню чаго-н.; расцячыся.

разліцца зак. — зах.-пал. г., Смарг., Лід. (ЛАБНГСПЗБ),
разлівацца незак. — мясц. (Станкевіч),
разлеяцца зак. — Бярэз. (СПЗБ),
выліцца зак. — Кам. (ЛАБНГ),
заліць зак. — Бяроз., Драг. (ЛАБНГ),
пазаліваць зак. — Кобр. (ЛАБНГ),
затапіць зак. — Івац., Іван., Лун. (ЛАБНГ),
адтапіць зак. — Мсцісл. (Юрчанка),
заплавіць зак. — Лаг., Смарг. (СПЗБ, Варлыга, Мат. апыт.),
паняць зак. — Гарадз., зах.-бран. р. (Растаргуеў, Цыхун);

разліваючыся, ператвараць у гразь, змешвацца з граззю:
разбалатнець зак. — Валож. (ЛАБНГ),
развясці зак. — Беш. (Каспяровіч),
расквасіць зак. — Маз., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
расквасіцца зак. — Валож. (ЛАБНГ),
растванець зак. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
растваніць зак. — Жытк. (ТС),
растваніцца зак. — Кір. (НС),
параздруіць зак. — Мсцісл. (Юрчанка);
граць незак. 'пра рух веснавой вады' — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць