узыходзіць (пра сонца, месяц, зоркі), з'яўляцца, узнімацца над гарызонтам.

зыходзіць незак., зысці зак. — Зэльв. (СПЗБ),
сходзіць незак. — Брасл., Навагр., Лід., Шчуч., Лях., Жытк., Раг., Беластоц. р. (СПЗБ, ТС),
усходзіць незак. — Віц. р. (Каспяровіч),
находзіцца незак., нахадзіцца незак. — Вілен. р. (СПЗБ),
зараць незак. — мясц. (Насовіч),
уграваць незак., угрэць зак. 'узыходзіць, узысці даволі высока (пра сонца)' — мясц. (Насовіч),
вечаркаваць незак. 'узыходзіць пазней (пра месяц)' — Іўеў., Навагр., Вілен. р. (СПЗБ, НС).

Паведаміць пра недакладнасьць