пануры, хмурны, няветлівы, бязрадасны.

надуцька м. і ж. — Лаг., Клецк. (Варлыга, НЛ),
пахмура м. і ж. — мясц. (Насовіч),
сур'ёзны прым. — Стол. (ТС),
смутны прым. — Смарг., Беш., Віц. (Насовіч, Каспяровіч, Станкевіч),
панурысты прым. — мясц. (Насовіч),
пануроны прым. — мясц. (Насовіч),
пахмылены прым. — мясц. (Насовіч),
натапоршчаны прым. — мясц. (Насовіч),
пазанураны прым. — мясц. (Насовіч),
хмарны (хаморны) прым. — Докш. (Станкевіч),
начмура м. і ж. — мясц. (Насовіч),
начмураны прым. — мясц. (Насовіч),
касавура м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
ваўкаўня м. і ж. — мясц. (Насовіч),
ваўкалак м. (ваўкалака ж.) — мясц. (Насовіч),
бірук м. — Мсцісл., Смален. р. (З нар. сл., Дабравольскі),
гмура м. і ж. — Віц. р. (Насовіч, Станкевіч),
гмырак м. — мясц. (Станкевіч),
падлобісты прым. — Лоеў. (Янкова),
панура м. і ж. — мясц. (Насовіч),
напруда м. і ж. — Гарадз. (СРЛГ),
бухаваты прым. — Воран. (Сл. Гарадз.),
няўзіра м. і ж. — мясц. (Станкевіч),
суравы прым. — Лоеў. (Янкова),
водлюднік м. — Шчуч. (СПЗБ),
замамыла м. і ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
пацёмкаваты прым. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
пацёмнік м. — Ваўк. (СПЗБ),
пыпка м. і ж. — Гарадз. (ЖНС),
пахмыла м. і ж. — Астр. (СПЗБ),
няўзгляд м. і ж. — мясц. (Насовіч),
тумарнік м. — Паст., Мядз., Лаг. (СПЗБ),
насупа ж. — Маг. (Бялькевіч),
бязьлюднік м. — Навагр. (НС),
чмур м. — Маг. (Бялькевіч),
насыпаваты прым. — Навагр. (З нар. сл.),
дундук м. — Чэрв. (СЦБ),
засмучоны прым. — мясц. (Станкевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць