палахлівы, які лёгка палохаецца, баязлівы.

баяка м. і ж. — Пін., Гл. (ДСБ, Янкоўскі),
баязкі прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
баязлівы прым. — Смарг., Чэрв. (Шатэрнік, Станкевіч),
баязюр м. і ж. — Мен. (Станкевіч),
зак м. — Лоеў. (Янкова),
ляклівы прым. — мясц. (Насовіч, Гарэцкі),
матэўка м. і ж. — Маст. (Сл. Гарадз.),
палахлівы прым. — Гарадз. р., Чэрв. (Мат. Гарадз., Шатэрнік),
пералекаваны прым. — Лоеў. (Янкова),
перапуджаны прым. — Чач. (Мат. апыт.),
пудкі прым. — Шчуч. (Н. сл-сць.),
пудлівы прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
пужлівы прым. — Гл., Чэрв., Зах.-бран. р. (Янкоўскі, Шатэрнік, Растаргуеў),
страшко м. і ж. — Драг. (СПЗБ),
страхапуд м. — Маг., Драг., Пін. (ДСБ, Мат. Маг.),
страпахуд м. — Драг. (НЛ),
труслівы прым. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
трусіна м. і ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
трусан м. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
трусішча м. і ж. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
ужаслівы прым. — мясц. (Насовіч),
цындуль м. — Чэрв. (Мат. мен.-мал.),
шадзяны прым. — Бял. (Мат. Маг.).

Паведаміць пра недакладнасьць