непаслухмяны, такі, які не слухаецца, які дзейнічае насуперак.

неслух м. — Смален. р., Лаг., Чач. (Варлыга, Дабравольскі, Насовіч, Мат. апыт.),
процівень м., праціўны прым. — Клецк. (НЛ),
папярэчлівы прым., папярэчны прым. — Стол., Жытк. (ТС),
упарты прым. — мясц. (Насовіч),
убоіна м. і ж. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
шмаргля м. і ж., шнаргля м. і ж. — Шчуч., Брасл. (СПЗБ),
агура ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
агурань м., агурнік м. — мясц. (Насовіч),
агурны прым., агурлівы прым. — мясц. (Насовіч),
бузоўны прым. — Слон. (Сл. Гарадз.),
вытлук м. — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
вырвус м. — Навагр. (Н. сл-сць).

Паведаміць пра недакладнасьць