сарамлівы, бянтэжлівы, нясмелы, які адчувае няёмкасць.

дзіклівы прым. 'сарамлівы, баязлівы' — Віц. р. (Каспяровіч),
зашчэнтлівы прым. 'сарамлівы' — Лоеў. (Янкова),
сарамотнік м., сарамотніца ж. 'бессаромнік' — Чэрв. (Шатэрнік),
сарамлівы прым. 'сарамлівы, які саромеецца, адчувае сябе нявартым' — Віц. р. (Каспяровіч),
сарамюга м. і ж. 'вялікі сарамлівец' — Чэрв. (Шатэрнік),
сарамяжлівы, сарамяжны прым., сарамяжы прым. 'сарамлівы' — Віц. р. (Каспяровіч, Шатэрнік),
стыдлівы (устыдлівы) прым. 'сарамлівы' — мясц. (Насовіч),
украдлівы прым. 'асцярожны, патаемны з-за сарамлівасці' — Слуц. (ЖНшС).

Паведаміць пра недакладнасьць