шкадлівы, той, хто робіць шкоду.

шкадлівы прым. — усх. з., паўн. р., Мен. р., Чэрв. р., Слуц. р., Ашм., Дзятл., Ваўк., Бяроз. (ЛАБНГ, ТС, Шатэрнік),
шкодны прым. — мясц., Смален. р. (Станкевіч, Дабравольскі),
шкодлівы прым. — гарадз.-бар. г., зах.-пал. г., Маг. р., Ушацк., Лаг., Круп., Віц., Чэрв., Браг. (ЛАБНГ),
шкоднік м., шкодніца ж. — віц.-маг. г., Чач., Жытк., Лаг., Смарг., Смален. р. (ТС, СПЗБ, Варлыга, Каспяровіч, Шатэрнік, Дабравольскі, Мат. апыт.),
шкадзюх м. — Кам. (ЖНС),
урэда м. і ж., ураднюга м. і ж. узмац. — усх.-маг. р., Мёр., Чач. (НС, Юрчанка, Мат. апыт.),
урэднік м., урэдніца ж. — усх.-маг. р., Чач., Жытк. (ТС, Юрчанка, Яўсееў, Мат. апыт.),
урэдзіна м. і ж. узмацн. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
урэдыш м. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
урадняга м. — Жытк. (ТС),
урэдны прым. — усх.-пал. р., Пол., Сен., Арш., Дубр., Гор., Чэрв., Чач. (ЛАБНГ, ТС, Янкова, Янкоўскі, Мат. апыт.),
ураднючы прым. 'вельмі шкадлівы' — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
злаўрэднік м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
глумак м., глумнік м., глумніца ж., глумны прым. — мясц. (Станкевіч),
зброд м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Станкевіч),
збрадлівы прым., збродлівы прым. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
памаўзлівы прым. — Дзярж. (СЦБ),
памызоўны прым. — Пух. (ЖС),
чупік м. 'свавольнік, шкоднік у дробязях' м. — усх.-маг. (Юрчанка),
шкут м. зневаж. 'няўважлівы, шкадлівы' — Маст. (Сл. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць